Новости проекта
Семь советов, как перейти на дистанционное обучение

Белорусский язык

Дата: 13 ноября 2017 в 21:04, Обновлено 15 ноября 2017 в 19:41
Автор: Юревич О. А.

Беларуская мова

Францішак Багушэвіч некалі сказаў: “Яно добра, а нават і трэба знаць суседскую мову, але найперш трэба знаць сваю”. Сапраўды, час ідзе, мяняюцца прыярытэты. Шукаючы лепшай долі, многія людзі імкнуцца выехаць за мяжу, адчайна вывучаюць розныя мовы: запісваюцца на курсы, шукаюць рэпетытараў, упарта працуюць са слоўнікамі… І, ведаеце, у іх атрымліваецца. Але на якім узроўні знаходзіцца валоданне роднай мовай? Хто мы без нашай мовы? На жаль, ніхто не задумваецца… На маю думку, вывучэнне беларускай мове ў школе – важны крок у пашырэнні светапогляду вучняў. Чытаючы па-беларуску, мы вучымся разумець сваё мінулае, успрымаем сябе часткай нацыі і прыадчыняем дзверы ў будучае. Калі мы размаўляем на роднай мове, мы інакш успрымаем сябе і сваё асяроддзе. Застаецца толькі навучыцца думаць па-беларуску, каб зліцца з Радзімай… Гэта і з’яўляецца самай важнай мэтай настаўніка – навучыць думаць на роднай мове.

Зараз па-руску усе размаўляюць,

Думаюць людзі па-руску таксама.

Родную мову няхай вывучаюць,

Бо нашая мова, як родная мама.

Ад самай калыскі былых пакаленняў

Вяла наш народ да свядомай дарогі,

Хавалі яе у дзіравых кішэнях,

Ўсе словы растрэслі, няма больш нічога.

Настаўнікам мовы зрабіць трэба многа:

Зашыць тыя дзіркі, сабраць тыя словы,

Ўсім дзецям пракласці да мовы дарогу

І навучыць іх любові да мовы.

Каб ведалі мы, што жывём ў Беларусі,

А не ў “Белоруссии”, розніца бачная?

Сказаў беларус каб: “Я Ёй ганаруся!”,

За ім беларуска: “І я Ёй ўдзячная!”

Настаўнікі мовы павінны спачатку

Ўсім дзецям паведаць пра слова “Радзіма”.

Пісалі каб ў “сшытках”, а не ў “тетрадках”,

Заплечнік каб быў у дзяцей за плячыма,

А не іншамоўны “рюкзак” цяжкаваты.

Вучыць трэба так, каб ўсе вучні хацелі

У школу ісці і садзіцца за парты.

Каб родную мову імкнуліся ведаць,

Бо нашая мова – каштоўнасць народа.

Каб новыя выраслі з іх моваведы

І каб разумнелі яны з кожным годам!

Настаўнікі мовы! Нам трэба старацца

Дзяцей навучыць разважаць не па-руску,

Каб кожны адчуў сябе частачкай нацыі,

Часцінкай краіны сваёй беларускай!

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.